Стужка навiн
26
.11.24
14:30
Культура
Выстава беларуска-малдаўскага мастака Вячаслава Ігнаценкі адкрылася ў Нацыянальным музеі гісторыі Малдовы
Вячаслаў Ігнаценка нарадзіўся ў вёсцы Карпаўка, Лоўескага раёна,
Гомельскай вобласці, скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. З
1983 года жыве ў Малдове.
14:23
Прэзідэнт
Беларусь і Пакістан заняліся рэвізіяй сваіх адносін. Якія задачы Прэзідэнт паставіў міністрам?
"Мы не гіганцкая краіна і ад гігантаманіі ніколі не пакутавалі і не
пакутуем. Але ад Савецкага Саюза, які быў высокатэхналагічнай краінай,
нам дасталіся добрыя тэхналогіі, якія мы апошнім часам развілі. І я
ўпэўнены, што тыя тэхналогіі, якімі мы валодаем, вельмі патрэбны
Пакістану", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
14:18
Палітыка
Шахбаз Шарыф: Беларусь зможа істотна дапамагчы Пакістану дасягнуць пастаўленых мэт
Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што беларускі лідар з'яўляецца вялікім
сябрам Пакістана і ў фармаце "сам-насам" бакі ўжо змаглі абмеркаваць
шэраг надзённых і важных пытанняў. "Вы чалавек практыкі, таму мы сёння
пастараемся гаварыць менш, але больш ажыццяўляць практычных рэчаў", -
сказаў Шахбаз Шарыф.
13:59
Прэзідэнт
Аляксандр Лукашэнка і Шахбаз Шарыф прынялі сумесную заяву
У сумеснай заяве адзначаецца, што лідары дзвюх краін разгледзелі ўвесь
спектр двухбаковых адносін і пацвердзілі ўзаемную прыхільнасць да
паглыблення дружалюбных сувязей паміж дзвюма краінамі ў палітычнай,
гандлёва-эканамічнай, культурнай, сацыяльнай і іншых галінах.
13:13
Прэзідэнт
Лукашэнка: Пакістан і Індыя павінны прыйсці да мірнага вырашэння канфлікту
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добра азнаёмлены з сітуацыяй у Джаму і
Кашміры. Нявызначаны статус гэтай тэрыторыі ўжо даўно з'яўляецца
прычынай канфлікту паміж Пакістанам і Індыяй.
12:51
Грамадства
Да - 9°С прагназуюць у Беларусі ў ноч на 27 лістапада
Будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны
чакаюцца ападкі: дождж, мокры снег і снег. На асобных участках дарог
сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзіцы. Месцамі чакаюцца наліпанне
мокрага снегу, слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёвы з пераходам на
заходні.
12:40
Прэзідэнт
"За рамкамі афіцыёзу". Лукашэнка звярнуўся з незвычайнай асабістай прапановай і сяброўскай парадай да Пакістана
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за рамкамі афіцыйных заяў хацеў бы звярнуцца да пакістанскага боку з адной асабістай прапановай.
12:38
У свеце
Выбары прэзідэнта Грузіі прапанавана правесці 14 снежня
"Выступаю з прапановай правесці чарговыя выбары прэзідэнта Грузіі 14
снежня 2024 года. Адпаведна, зыходзячы з нашага заканадаўства,
інаўгурацыя адбудзецца 29 снежня 2024 года", - заявіў Папуашвілі на
пасяджэнні бюро парламента.
12:36
Грамадства
Качанава: аб якасці нашых прадуктаў ведаюць далёка за межамі краіны
Салігорская птушкафабрыка ў сегменце па вытворчасці яек займае вядучыя
пазіцыі, звярнула ўвагу спікер. "Гэта не проста вытворчасць яек. Гэта і
новыя віды прадукцыі, вельмі карысныя і патрэбныя для харчавання нашых
грамадзян, і, што немалаважна, - дзіцячага харчавання", - падкрэсліла
Наталля Качанава.
12:24
Грамадства
Галоўчанка: праграма супрацоўніцтва з РФ па атамных неэнергетычных і няатамных праектах будзе пашырана
"Са свайго боку хачу адзначыць, што мы, безумоўна, зацікаўлены ў
развіцці ўсебаковага дзелавога ўзаемадзеяння з дзяржкарпарацыяй па ўсіх
напрамках. Цяпер, на мой погляд, галоўная задача - актывізаваць
практычную работу. Гэта павінна стаць асноўнай тэмай нашай сённяшняй
сустрэчы", - адзначыў прэм'ер-міністр.
12:06
Грамадства
Нарышкін: Захад хоча дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі
Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) ЗША і брытанская
разведвальная служба МІ-6 разлічваюць выкарыстаць фарміраванне "полк імя
Каліноўскага" (нефармальная арганізацыя са структурнымі
падраздзяленнямі, якія ў яе ўваходзяць, прызнана тэрарыстычнай. -
Заўвага БЕЛТА) для дэстабілізацыі ў Беларусі з улікам маючых адбыцца там
выбараў прэзідэнта.
12:02
Грамадства
"Марафон адзінства" маштабуецца. Арганізатары аб пашырэнні геаграфіі і напаўненні акцыі
Кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі нагадала, што з
самага пачатку спіс гарадоў на карце "Марафону адзінства" быў вызначаны
па самым простым прынцыпе: населеныя пункты, дзе ёсць тэхнічная база
для правядзення акцыі.
11:53
Грамадства
Беларусь і Пакістан заключылі пагадненне аб міжнародных аўтамабільных зносінах
У дакуменце вызначаны парадак ажыццяўлення міжнародных аўтамабільных
перавозак пасажыраў і грузаў, умовы ўзаемнага вызвалення перавозчыкаў ад
выплаты мытных пошлін, падаткаў і збораў, звязаных з выкарыстаннем
транспартных сродкаў.
11:52
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусі і Пакістану неабходна манетызаваць высокі ўзровень палітычных адносін
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па
выніках перагавораў з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам у
Ісламабадзе.
11:21
Спорт
Мінскія дынамаўцы прымуць лідара Усходняй канферэнцыі КХЛ
Апошнім госцем "Мінск-Арэны" ў гэтым месяцы будзе чэлябінскі "Трактар",
які ўзначальвае табліцу Усходняй канферэнцыі. Абысці ўсіх сапернікаў
удалося дзякуючы ўдаламу кастрычніку, калі ўральцы з трынаццаці матчаў
прайгралі толькі два.