Стужка навiн
22
.11.24
17:52
Прэзідэнт
Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў грамадзянства 257 чалавек з 16 дзяржаў
Кіраўніком дзяржавы задаволены заявы аб прыёме ў грамадзянства Беларусі
замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пражываюць у нашай
краіне.
17:39
Палітыка
Лаўроў: санкцыйнае бязмежжа адыграла карысную ролю для Беларусі і Расіі
Цяпер Беларусь і Расія працуюць над стварэннем архітэктуры еўразійскай
бяспекі. У прыватнасці, беларускі бок на ІІ Мінскай міжнароднай
канферэнцыі па еўразійскай бяспецы прапанаваў распрацаваць Еўразійскую
хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.
17:28
Грамадства
На што можа разлічваць наймальнік пры прыёме на работу інвалідаў, расказалі ў Мінпрацы
Наймальнік можа разлічваць на кампенсацыю і фінансаванне затрат на
стварэнне рабочых месцаў для працаўладкавання інвалідаў. У ведамстве
расказалі, што за 2021-2024 гады прафінансавана стварэнне (захаванне)
больш як 170 рабочых месцаў для працаўладкавання інвалідаў на суму
Br20,8 млн.
16:55
Грамадства
Вальфовіч: Захад сваімі рашэннямі падагравае ўкраінскі канфлікт
"Расія вымушана дэманстраваць гэту зброю, дэманстраваць сваю здольнасць
наносіць больш істотныя страты. Захад падагравае і падштурхоўвае. Так
званы дазвол Украіне біць па населеных пунктах, па аб'ектах
грамадзянскай інфраструктуры РФ сведчыць аб тым, што Захад не мае намеру
мірна вырашаць пытанне, што Захад не за мір, Захад за вайну", - сказаў
Аляксандр Вальфовіч.
16:52
Палітыка
Рыжанкоў: падрыўная работа ў адносінах да Беларусі набыла адкрыта тэрарыстычныя формы
"Апублікаванне нейкіх свежых даных - гэта не штосьці новае для нас, -
сказаў міністр. - Вось такая падрыўная работа ў адносінах да Беларусі
вядзецца нават не чатыры апошнія гады пасля 2020 года. На працягу
практычна ўсяго часу існавання беларускай дзяржавы, якая самастойна
вызначае свой курс, спробы зняць кіраўніцтва краіны, Прэзідэнта,
рабіліся ў той ці іншай меры шмат разоў".
16:16
Культура
Выставу "Паэма зямлі беларускай" прадставілі ў Мінску
Выставу жывапісу і графікі народнага мастака Віталя Цвіркі "Паэма зямлі
беларускай" прадставілі ў карціннай галерэі Леаніда Шчамялёва,
паведамілі карэспандэнту БЕЛТА.
16:13
Грамадства
Лаўроў: Беларусь і Расія будуць дабівацца справядлівасці, выкарыстоўваючы існуючыя міжнародныя прававыя інструменты
Сяргей Лаўроў адзначыў, што беларускі і расійскі бакі плённа папрацавалі
ў час сумесных мерапрыемстваў. Былі абмеркаваны многія важныя пытанні.
Кіраўнік МЗС Расіі назваў сімвалічным, што сустрэча ў год 80-годдзя
вызвалення Беларусі і напярэдадні будучага юбілею Вялікай Перамогі
адбылася менавіта ў Брэсце.
16:09
Палітыка
Рыжанкоў і Лаўроў падпісалі ў Брэсце заяву аб агульным бачанні Еўразійскай хартыі
Міністры замежных спраў дзвюх краін узгаднілі падыходы па Еўразійскай
хартыі і абмеркавалі ў ходзе сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў
замежных спраў Беларусі і Расіі іншыя пытанні, а таксама падпісалі шэраг
дакументаў.
16:00
Спорт
Беларускі ўзялі два медалі ў групавых практыкаваннях на турніры "Нябесная грацыя" ў Катары
Нашу каманду ў гэтым відзе праграмы прадстаўлялі Кір'яна Шаўцова,
Валерыя Мальковіч, Эмілія Вячорка, Таісія Ярчак і Злата Бучанкова. У
практыкаванні з пяццю абручамі беларускі набралі 33,05 бала і заваявалі
серабро, уступіўшы толькі гімнасткам з Узбекістана.
15:54
Эканоміка
"Для эфектыўнага рэгулявання агульнага рынку". Ліневіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕЭК
ЕЭК на сустрэчы, мэтай якой было аператыўнае вырашэнне магчымых
складанасцей з рэгуляваннем агульнага рынку, прадстаўлялі член калегіі
(міністр) па тэхнічным рэгуляванні Валянцін Татарыцкі і дырэктар
Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер Уладзімір
Сянкевіч.
15:42
Культура
Беларусь упершыню прыме ўдзел у Арктычных Дэльфійскіх гульнях
Беларусь упершыню прыме ўдзел у адкрытых маладзёжных Арктычных Дэльфійскіх гульнях, паведамляе БЕЛТА.
15:33
Эканоміка
Беларусь і Краснадарскі край будуць развіваць біржавы гандаль прадукцыяй АПК
"У гэтай частцы мы можам сур'ёзна нарасціць маштаб. У нас ёсць цікавасць
як у сферы імпарту, так і ў напрамку экспарту. На Беларускай
універсальнай таварнай біржы працуюць ужо 79 нашых кампаній. За апошнія
два гады сума іх здзелак на пляцоўцы вырасла ў 15 разоў", - адзначыў
намеснік кіраўніка Краснадарскага края.
15:29
Грамадства
Беларусь і Расія выпрацоўваюць адзіны механізм падыходаў да рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня
Паводле слоў Сяргея Лаўрова, сумеснае пасяджэнне калегій паляпшае фармат
узаемадзеяння. Бакі выпрацоўваюць адзіны механізм каардынацыі агульных
падыходаў да самых розных праблем рэгіянальнага, міжнароднага парадку
дня. Міністр дадаў, што намечаныя планы Беларусь і Расія выконваюць.
15:27
Грамадства
Да забеспячэння правапарадку гатовы. Вынікі камандна-штабных вучэнняў падвялі ў МУС
Адкрыў пасяджэнне кіраўнік камандна-штабных вучэнняў - міністр унутраных
спраў Іван Кубракоў. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дзяржаўны
сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, намеснік прэм'ер-міністра
Віктар Каранкевіч, намеснікі міністра ўнутраных спраў і начальнікі
падраздзяленняў МУС, а таксама прадстаўнікі дзяржорганаў.
15:06
Палітыка
Алейнік: патрабуецца пошук новых форм і шляхоў для ўмацавання электаральнага суверэнітэту ў СНД
Міжнародныя наглядальнікі і службовыя асобы ад МПА СНД, а таксама
эксперты Міжнароднага інстытута маніторынгу развіцця дэмакратыі,
парламентарызму і захавання выбарчых правоў грамадзян дзяржаў -
удзельніц МПА СНД прымалі ўдзел у назіранні за выбарамі, падкрэсліў
старшыня Пастаяннай камісіі.