Стужка навiн
26
.11.24
16:52
Грамадства
Качанава: трэба ўсюды даносіць праўду пра Беларусь
"Тое, што мы сёння жывём у мірнай краіне, - гэта перш за ўсё заслуга
нашага Прэзідэнта. Я ведаю, якая гэта цяжкая праца ў турбулентным свеце
захаваць мір і спакой. Таму заслуга нашага Прэзідэнта неймаверная. За 30
гадоў мы стварылі такую краіну, якой можна ганарыцца", - адзначыла
Наталля Качанава.
16:51
Палітыка
Пуцін у Мінску 6 снежня прыме ўдзел у Вышэйшым дзяржсавеце СД
"6 снежня адбудзецца ў Мінску пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета
Саюзнай дзяржавы. Гэта пасяджэнне прымеркавана да 25-годдзя дагавора аб
стварэнні Саюзнай дзяржавы, які быў падпісаны 8 снежня 1999 года", -
сказаў Юрый Ушакоў.
16:28
Эканоміка
Не толькі трактары. Якія зборачныя вытворчасці Беларусі могуць з'явіцца ў Пакістане?
У гэтай частцы мы можам прапаноўваць не толькі пасажырскую тэматыку ў
электравыкананні, але і сетку зараднай інфраструктуры, арганізаванай па
прынцыпе "разумны горад", - паведаміў Аляксандр Яфімаў.
16:16
Грамадства
Беларусь і Пакістан удвая скароцяць тэрмін дастаўкі грузаў
Аляксей Ляхновіч адзначыў, што лагістыка з Пакістанам складаная,
паколькі тавары пастаўляюцца марскім шляхам праз парты ў
Санкт-Пецярбургу. Аднак у Ісламабадзе па выніках перагавораў двух
лідараў бакі заключылі пагадненне аб міжнародных аўтамабільных зносінах.
16:08
Эканоміка
Біржавы гандаль несыравіннымі таварамі будуць развіваць Беларусь і Самарская вобласць
"За 10 месяцаў гэтага года агульная сума біржавых здзелак паміж
беларускімі і самарскімі прадпрыемствамі склала $3,7 млн у эквіваленце,
што на 8 працэнтаў вышэй за мінулагодні паказчык", - удакладнілі ў
прэс-службе таварнай біржы.
15:40
Прэзідэнт
Лукашэнка і Шарыф выказаліся аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і ва Украіне
У сумеснай заяве бакі пацвердзілі сваю прыхільнасць да права
палесцінскага народа на самавызначэнне і стварэнне незалежнай
палесцінскай дзяржавы на аснове двухдзяржаўнай формулы ў адпаведнасці з
рашэннямі Савета Бяспекі і Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных
Нацый.
15:33
Грамадства
Дзярждума Расіі ратыфікавала пагадненне з Беларуссю аб узаемным прызнанні электроннага подпісу
Гэта пагадненне было падпісана 15 красавіка 2024 года ў Маскве.
Беларускі бок завяршыў усе неабходныя ратыфікацыйныя працэдуры па
дакуменце ў пачатку кастрычніка.
15:11
Палітыка
Дапкюнас выступіў з сумеснай заявай ад шэрага краін на 52-й сесіі ЮНІДА
Заява была зроблена ад імя наступных дзяржаў-членаў - Беларусі,
Венесуэлы, Ірана, Кітая, КНДР, Кубы, Нікарагуа, Палесціны, Расіі і
Сірыі.
14:58
Грамадства
Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды за ўклад у рэалізацыю праекта па будаўніцтве БелАЭС
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў
Беларусі Барыс Грызлоў, першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны
інжынер РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Анатоль Бондар.
14:30
Культура
Выстава беларуска-малдаўскага мастака Вячаслава Ігнаценкі адкрылася ў Нацыянальным музеі гісторыі Малдовы
Вячаслаў Ігнаценка нарадзіўся ў вёсцы Карпаўка, Лоўескага раёна,
Гомельскай вобласці, скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. З
1983 года жыве ў Малдове.
14:23
Прэзідэнт
Беларусь і Пакістан заняліся рэвізіяй сваіх адносін. Якія задачы Прэзідэнт паставіў міністрам?
"Мы не гіганцкая краіна і ад гігантаманіі ніколі не пакутавалі і не
пакутуем. Але ад Савецкага Саюза, які быў высокатэхналагічнай краінай,
нам дасталіся добрыя тэхналогіі, якія мы апошнім часам развілі. І я
ўпэўнены, што тыя тэхналогіі, якімі мы валодаем, вельмі патрэбны
Пакістану", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
14:18
Палітыка
Шахбаз Шарыф: Беларусь зможа істотна дапамагчы Пакістану дасягнуць пастаўленых мэт
Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што беларускі лідар з'яўляецца вялікім
сябрам Пакістана і ў фармаце "сам-насам" бакі ўжо змаглі абмеркаваць
шэраг надзённых і важных пытанняў. "Вы чалавек практыкі, таму мы сёння
пастараемся гаварыць менш, але больш ажыццяўляць практычных рэчаў", -
сказаў Шахбаз Шарыф.
13:59
Прэзідэнт
Аляксандр Лукашэнка і Шахбаз Шарыф прынялі сумесную заяву
У сумеснай заяве адзначаецца, што лідары дзвюх краін разгледзелі ўвесь
спектр двухбаковых адносін і пацвердзілі ўзаемную прыхільнасць да
паглыблення дружалюбных сувязей паміж дзвюма краінамі ў палітычнай,
гандлёва-эканамічнай, культурнай, сацыяльнай і іншых галінах.
13:13
Прэзідэнт
Лукашэнка: Пакістан і Індыя павінны прыйсці да мірнага вырашэння канфлікту
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добра азнаёмлены з сітуацыяй у Джаму і
Кашміры. Нявызначаны статус гэтай тэрыторыі ўжо даўно з'яўляецца
прычынай канфлікту паміж Пакістанам і Індыяй.
12:51
Грамадства
Да - 9°С прагназуюць у Беларусі ў ноч на 27 лістапада
Будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны
чакаюцца ападкі: дождж, мокры снег і снег. На асобных участках дарог
сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзіцы. Месцамі чакаюцца наліпанне
мокрага снегу, слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёвы з пераходам на
заходні.