Стужка навiн
27
.11.24
14:20
Грамадства
Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе
Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар
Петрышэнка, намеснікамі старшыні - міністр інфармацыі Марат Маркаў і
намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк.
14:20
Культура
Беларускія мастакі з сусветнымі імёнамі. Праект Нацыянальнага мастацкага музея стартуе ў Гродне
У год святкавання 85-гадовага юбілею Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў Нацыянальны мастацкі музей падрыхтаваў маштабны перасовачны
праект, прысвечаны народным мастакам Беларусі, сярод якіх ёсць
удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
14:02
Грамадства
Мокры снег і начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі 28 лістапада
У Беларусі будзе пераважна воблачнае надвор'е. Уначы месцамі чакаюцца
кароткачасовыя ападкі, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі
пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег).
13:51
Эканоміка
Вытворчасць малака ў сельгасарганізацыях Беларусі вырасла на 5,5 працэнта
У эканоміцы аграрнай галіны Беларусі жывёлагадоўля адыгрывае ключавую
ролю, паколькі ў гэтым сектары вырабляецца больш за палавіну прадукцыі
сельскай гаспадаркі.
13:51
Грамадства
Прафілактыка і ўмацаванне дысцыпліны. Як у Віцебскай вобласці ўзмоцняць работу па ахове працы
У Віцебскай вобласці намецілася тэндэнцыя да зніжэння смяротнасці ад
знешніх прычын: менш тых, хто патануў, загінуў на пажарах і з-за траўмаў
на вытворчасці. У цэлым зніжаецца і вытворчы траўматызм: за дзевяць
месяцаў зарэгістравана на 6 працэнтаў менш такіх выпадкаў у параўнанні з
аналагічным перыядам мінулага года.
13:19
Спорт
Міланскі "Інтэр" стаў лідарам Лігі чэмпіёнаў, "Барселона" дагнала "Ліверпуль"
Сёння ў лідары могуць вырвацца футбалісты англійскага "Ліверпуля", якія
прымуць на сваім полі дзеючага пераможцу ЛЧ мадрыдскі "Рэал". У чатырох
папярэдніх гульнях ліверпульцы набралі 12 ачкоў з 12 магчымых, у іх
сённяшніх сапернікаў усяго 6 балаў.
13:16
Грамадства
Пяткевіч: работа з людзьмі - моцны бок нашай дзяржавы
"Пытанне работы з людзьмі - гэта тэма, мэта, задача нумар 1. Сёння мы
сабраліся, каб абмеркаваць практычныя пытанні, якія ўзнікаюць у нашай
штодзённай рабоце, якія ёсць праблемы, ці ёсць неабходнасць
удасканалення заканадаўства, абмяняцца вопытам. Таму што гэта вельмі
важная тэма", - адзначыла Наталля Пяткевіч.
12:50
Грамадства
Геваргян: Беларусь павінна стаць цэнтрам славянскага свету
Расійскі палітолаг звярнула ўвагу, што эпоха XIX стагоддзя, з уласцівым
ёй панславізмам, адышла ў мінулае. Аднак актуальныя моманты засталіся і
на сучасным узроўні, і нейкая краіна як суб'ект павінна стаць цэнтрам
этнічнага славянства.
12:44
У свеце
СААЗ спадзяецца на дасягненне міру ў сектары Газа пасля пагаднення па Ліване
"СААЗ вітае пагадненне аб спыненні агню ў Ліване, паколькі апошняя па
часе эскалацыя баявых дзеянняў аказалася асабліва разбуральнай для
сістэмы аховы здароўя", - адзначыў кіраўнік арганізацыі.
12:16
Прэзідэнт
Лукашэнка наведаў у Пакістане гарадок Муры і сустрэўся з сям'ёй Шарыф
Сустрэча двух лідараў адбылася ў сямейнай рэзідэнцыі Шахбаза Шарыфа ў курортным гарадку Муры. Тут у фармаце нефармальнага абеду кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся і з членамі яго сям'і, у тым ліку з былым прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам.
12:13
Грамадства
Адзіная сістэма аўтастрахавання пачне працаваць у Саюзнай дзяржаве з 1 студзеня 2025 года
У выпадку ДТЗ кампенсацыя страт будзе вызначацца ў адпаведнасці з заканадаўствам той краіны, дзе адбылося здарэнне.
12:04
Грамадства
"Мякка кажучы, інтэлігентны інструмент". Баранец аб прымяненні "Арэшніка" ў адказ на дзеянні Кіева
Ваенны аглядальнік адзначыў, што ў Маскве прынялі рашэнне паслаць сігнал
Украіне і яе саюзнікам аб недапушчальнасці такіх удараў. Сігналам стала
прымяненне ракетнага комплексу "Арэшнік" для ўдару ў адказ па адным з
аб'ектаў абаронна-прамысловага комплексу Украіны.
12:04
Прэзідэнт
Лукашэнка правёў сустрэчу з камандуючым арміяй Пакістана
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час афіцыйнага візіту ў Пакістан правёў сустрэчу з начальнікам штаба сухапутных войскаў Узброеных сіл Пакістана (камандуючым арміяй Пакістана) генералам Асімам Мунірам.
11:35
Эканоміка
Парламент Расіі ратыфікаваў пагадненне з Беларуссю аб узаемным прызнанні электроннага подпісу
Пагадненне было падпісана 15 красавіка 2024 года ў Маскве. 26 лістапада
яго ратыфікавала Дзярждума Расіі, а 27 лістапада яно было адобрана
Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Беларускі бок завяршыў усе
неабходныя ратыфікацыйныя працэдуры па дакуменце ў пачатку кастрычніка.
11:11
Грамадства
У Беларусі перанесены тэрміны ўвядзення прасочвальнасці і маркіроўкі тавараў
Пераносяцца тэрміны ўвядзення нагляду, у прыватнасці, макаронных
вырабаў, круп, малочнай прадукцыі, кандытарскіх вырабаў, шакаладу, чаю,
кавы, абутку, бытавой тэхнікі, дрылёў электрычных, мыйных сродкаў, а
маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі - адносна безалкагольных напіткаў,
сокаў, мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў.