13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крушэнне самалёта Ан-148 у Падмаскоўі магло быць звязана з няправільнымі данымі аб скорасці палёту з-за абледзянення датчыкаў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службе Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта (МАК) пасля завяршэння расшыфроўкі даных бартавога параметрычнага самапісца.
Паводле даных МАК, асаблівая сітуацыя пачала развівацца прыкладна праз 2,5 хвіліны пасля адрыву на вышыні амаль 1300 м і прыборнай скорасці 465-470 км/гадз. У гэты момант самапісцы самалёта зафіксавалі разыходжанні паміж паказаннямі датчыкаў скорасці.
"Папярэдні аналіз зарэгістраванай інфармацыі, а таксама аналіз аналагічных выпадкаў, якія мелі месца ў мінулым, дазваляюць меркаваць, што фактарам развіцця асаблівай сітуацыі ў палёце маглі стаць няправільныя даныя аб скорасці палёту на індыкатарах пілотаў, што, у сваю чаргу, відаць, было звязана з абледзяненнем прыёмнікаў поўнага ціску (ППЦ) пры выключаным стане сістэм іх абагравання", - адзначылі ў МАК.
Пасажырскі самалёт Ан-148 "Саратаўскіх авіяліній", які выконваў рэйс з Масквы ў Орск, пацярпеў крушэнне 11 лютага праз некалькі хвілін пасля ўзлёту з аэрапорта Дамадзедава. Яго абломкі былі знойдзены ў раёне вёскі Сцяпанаўскае Раменскага раёна Падмаскоўя. На борце знаходзіўся 71 чалавек, не выжыў ніхто.-0-