Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 чэрвеня 2017, 15:41

Парашэнка падпісаў закон аб моўных квотах на тэлебачанні

7 чэрвеня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон аб моўных квотах на тэлебачанні. Аб гэтым гаворыцца на афіцыйнай старонцы прэзідэнта ў Twitter.

"Дзякуй прадстаўнікам СМІ за прапановы аб увядзенні квот і вяртанне ўкраінскай мовы ва ўкраінскіх медыя. Падпісаў адпаведны закон", - адзначыў Пётр Парашэнка.

Закон аб моўных квотах прадугледжвае, што для агульнанацыянальных і рэгіянальных тэлекампаній доля перадач і фільмаў на ўкраінскай мове павінна складаць не менш як 75 працэнтаў. Для мясцовых тэлерадыёкампаній устанаўліваецца квота на ўкраінамоўны прадукт 60 працэнтаў.

Пад квоты не падпадаюць перадачы і фільмы, выпушчаныя да 1 жніўня 1991 года. Іх дастаткова субтытраваць на ўкраінскай мове, тады яны ўключаюцца ва ўкраінскую квоту.

За невыкананне квот тэлеканалы будуць штрафаваць. Сума кожнага асобнага штрафу будзе складаць 5 працэнтаў ад агульнага ліцэнзійнага збору гэтага канала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі