18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен прывёў сёння 31-гадовага Себасцьяна Курца да прысягі на пасаду федэральнага канцлера і 13 членаў яго кабінета міністраў на бліжэйшыя пяць гадоў, паведамляе ТАСС.
Афіцыйная цырымонія інаўгурацыі новага ўрада адбылася ў рэзідэнцыі прэзідэнта ў палацы Хофбург.
Кіраўнік дзяржавы прывёў да прысягі членаў кааліцыйнага кабінета міністраў, утворанага з кансерватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі (АНП) і правай Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС), і дваіх статс-сакратароў. Адзначаецца, што АНП і АПС упершыню ўваходзілі ў склад адзінага кааліцыйнага ўрада ў перыяд з 2000 па 2005 год.-0-