14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/ У выніку абрушэння аўтамабільнага моста каля італьянскага горада Генуя загінулі дзясяткі людзей, паведамляе італьянскі тэлеканал Rai News.
З-пад абломкаў ужо выцягнута некалькі аўтамабіляў, вадзіцелі і пасажыры якіх мёртвыя. Дакладную колькасць ахвяр пакуль устанавіць цяжка, працягваецца разбор завалаў.
Пад участкам моста, які абваліўся, таксама знаходзяцца гандлёвыя цэнтры, прамысловыя склады і некалькі жылых будынкаў. Акрамя таго, пад мостам праходзіць чыгунка, якая злучае Геную з Міланам.
На месцы надзвычайнага здарэння працуюць пажарныя, ратавальнікі і брыгады хуткай дапамогі.-0-