9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЗША 8 лістапада прайшлі ўсеагульныя выбары, на якіх амерыканцы выбіралі 45-га прэзідэнта краіны. Новым прэзідэнтам ЗША стаў Дональд Трамп. Згодна з вынікамі нацыянальнага галасавання ў ЗША, як паведамляюць інфармагенцтвы, Дональд Трамп атрымаў 48 працэнтаў галасоў амерыканцаў і 288 галасоў выбаршчыкаў пры мінімальна неабходных 270 галасах.
Як інфармуе CNN, Хілары Клінтан прызнала паражэнне на выбарах і павіншавала Дональда Трампа з перамогай па тэлефоне. Дональд Трамп, у сваю чаргу, заявіў аб гатоўнасці супрацоўнічаць з палітычнымі апанентамі ў краіне і пацвердзіў, што Хілары Клінтан у тэлефоннай размове з ім прызнала сваё паражэнне.-0-