Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 красавіка 2017, 14:00

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф баскетбольнага чэмпіянату Беларусі

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд вызначыліся ўсе ўдзельнікі матчаў на выбыванне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможца рэгулярнага сезона магілёўскі клуб "Барысфен" у чвэрцьфінальнай серыі да дзвюх перамог сустрэнецца з мінскім БДЭУ. Баскетбалісты "Гродна-93", якія 8 разоў станавіліся чэмпіёнамі, згуляюць яшчэ з адным сталічным клубам "Імпульс-БДУІР", віцебскі "Рубон" будзе сапернічаць з рэзервовым складам дзеючага чэмпіёна краіны "Цмокі-Мінск". Матчы пройдуць 7 і 8 красавіка. Галоўная каманда мінскіх "драконаў" пачне выступленне ў нацыянальным першынстве з паўфінальнай стадыі, куды выйдуць і тры пераможцы чвэрцьфінальных серый.

На жаночым чэмпіянаце Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя стартуюць "медальныя" серыі. У барацьбе за золата цяперашнія ўладальніцы золата баскетбалісткі "Гарызонта", якія прадстаўляюць Мінскую вобласць, 8 і 9 красавіка прымуць у Стоўбцах віцэ-чэмпіёнак краіны "Цмокі-Мінск", а 14 красавіка сапернікі правядуць трэці паядынак у Мінску. Перад вырашальнымі сустрэчамі нацыянальнага першынства "Гарызонт" прыняў удзел у заключным раўндзе Усходне-еўрапейскай лігі. У славацкім горадзе Кошыцы падапечныя Наталлі Трафімавай спачатку ўступілі баскетбалісткам латвійскага ТТТ з Рыгі (42:84), а затым атрымалі дзве вікторыі - над турэцкім "Стамбулам" (95:39) і літоўскім "Кібіркшцісам" з Вільнюса (65:63), заняўшы 5-е падагульняючае месца. Пераможцам гэтага турніру сталі баскетбалісткі "Кошыцы", якія разграмілі ў вырашальным паядынку рыжанак з лікам 67:44.

У барацьбе за бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі гродзенская "Алімпія" сустрэнецца з клубам "Гомель-Сож". Першыя матчы пройдуць 8 і 9 красавіка ў Гродне, 14 красавіка саперніцы згуляюць у Гомелі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі