Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Валейбалісткі "Мінчанкі" стартавалі з перамогі ў Кубку ЕКВ

Спорт 14.12.2017 | 12:57
У час матчу. Фота валейбольнага клуба "Мінчанка"
У час матчу. Фота валейбольнага клуба "Мінчанка"

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" стартавалі з выязной перамогі з лікам 3:1 (25:15, 25:15, 11:25, 25:23) над сербскім "Адзінствам" у 1/16 фіналу Кубка Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі ўпэўнена кантралявалі ход гульні ў першых дзвюх партыях. Дзеянні ў нападзенні і абароне "Мінчанкі" былі значна больш пераканаўчыя, чым у гаспадароў пляцоўкі. Падапечныя Віктара Ганчарова толькі ў прыёме мяча дапускалі шмат памылак, з-за чаго і ўступілі ў трэцім сэце - 11:25. На падачы ў "Адзінства" вызначылася Эмілія Атанасьевіч, якая зарабіла чатыры эйсы. Лідар беларусак Аксана Кавальчук і ігрок маладзёжнай зборнай Ганна Грышкевіч не далі магчымасці перахапіць ініцыятыву сербкам. Беларускі ўпэўнена згулялі на блоку ў праведзеным матчы, зарабіўшы ў гэтым кампаненце 16 ачкоў. З агульнай колькасці балаў на блоку - 9 на рахунку дыяганальнай Аксаны Кавальчук і пасуючай Вольгі Пальчэўскай.

Матч у адказ 1/16 фіналу Кубка ЕКВ адбудзецца 10 студзеня ў палацы спорту "Уручча".

Мужчынскія валейбольныя клубы мінскі "Будаўнік" і салігорскі "Шахцёр" правядуць свае матчы на еўраарэне 20 снежня. Сталічная каманда прыме ў гэты дзень "Лазану" (у першым матчы "Будаўнік" уступіў - 2:3), гарнякі ў Магілёве сустрэнуцца з фінскім "Харыкаані". Першы матч завяршыўся перамогай салігорскай каманды - 3:0. Перад гэтымі матчамі лепшыя мужчынскія каманды 15 і 16 снежня ў мінскім спарткомплексе МАПІД разыграюць Кубак Беларусі, які заўсёды праходзіць у відовішчнай і бескампраміснай барацьбе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.