Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 красавіка 2016, 17:02

У першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе выступяць 14 каманд

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі выступяць 14 каманд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Футбольныя клубы "Кобрын" і "Узда" так і не прадаставілі федэрацыі ўсе неабходныя дакументы для ліцэнзавання і таму не змогуць згуляць у другім дывізіёне нацыянальнага першынства. Такое рашэнне было прынята на сённяшнім пасяджэнні апеляцыйнага камітэта АБФФ.

Такім чынам, у красавіку барацьбу за выхад у вышэйшую лігу пачнуць тры прадстаўнікі Мінска - "Зорка-БДУ", "Прамень", "Тарпеда", а таксама "Гомель", "Гомельчыгтранс", "Орша", "Баранавічы", "Ліда", "Ашмяны", "Слонім", "Смалявічы-СТІ", "Смаргонь", магілёўскі "Днепр" і светлагорскі "Хімік".

Каманды правядуць матчы дома і ў гасцях. Па яго выніках дзве лепшыя каманды атрымаюць права выступіць у наступным сезоне ў элітным дывізіёне беларускага футбола. Яны заменяць двух няўдачнікаў вышэйшай лігі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі