4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узнагароджанне лепшага іграка Еўропы пройдзе 7 снежня на парыжскай Эйфелевай вежы. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на El Mundo Deportivo.
Уладальнікам "Залатога мяча" стане нападаючы "Рэала" і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду.
Вядома, што весці цырымонію ў бягучым годзе будуць Жэром Рэвон і былы футбаліст Давід Жынала.
Раней Крышціяну Раналду неаднаразова выйграваў "Залаты мяч". Ён атрымліваў гэту ўзнагароду ў 2008, 2013, 2014 і 2016 гадах.
Прыз "Залаты мяч" уручаецца з 1956 года.-0-