Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 снежня 2017, 14:36

"Сталіца" без паражэнняў прайшла першы круг чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі клуб "Сталіца" без паражэнняў прайшоў першы круг 29-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным, 15-м туры першай палавіне турнірнай дыстанцыі дзеючыя чэмпіёны ўпэўнена перайгралі землякоў з "Дарожніка" з лікам 5:1. Да гэтага падапечныя Андрэя Толмача атрымалі 10 перамог і 4 разы згулялі ўнічыю, набраўшы 37 ачкоў пры розніцы мячоў 58-19. Усяго на тры балы адстае "Лідсельмаш", які прайграў толькі лідару, пры 10 вікторыях і чатырох нічыіх (розніца мячоў - 68-32). Па 32 ачкі ў віцебскага "Вітэна" і гомельскага ВРЗ, на два балы менш у магілёўскага "Фортэ". Унізе турнірнай табліцы "Паўднёвы" (3 ачкі), "Шчучын" (5) і "Дынама-БНТУ" (7).

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае Андрэй Скварчэўскі ("Дарожнік"), які забіў 19 мячоў.

Другая палавіна нацыянальнага першынства стартуе пасля навагодніх свят, а да гэтага пройдуць матчы розыгрышу Кубка Беларусі. На 23 снежня намечаны сустрэчы 1/8 фіналу, 29 снежня і 8 студзеня адбудуцца чвэрцьфіналы, 21 і 24 студзеня - паўфіналы, вырашальны паядынак за ганаровы трафей пройдзе 28 студзеня. Пераможцам мінулага кубкавага розыгрышу стаў сталічны "Дарожнік", які перайграў у фінальным матчы "Лідсельмаш" з лікам 5:4.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі