7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матч адкрыцця чэмпіянату Еўропы па футболе 2020 года пройдзе 12 чэрвеня на рымскім стадыёне, а роўна праз месяц, 12 ліпеня, лонданскі стадыён "Уэмблі" прыме вырашальны паядынак 16-га першынства Старога Свету. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні выканкама УЕФА ў швейцарскім Ньёне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Футбольнае Еўра-2020 упершыню пройдзе не ў адной або дзвюх краінах, як гэта было раней, а адразу ў 12 дзяржавах у сувязі з тым, што ў 2020 годзе УЕФА будзе адзначаць сваё 60-годдзе.
Вось як размеркаваліся горады па групах:
A - Рым і Баку.
B - Санкт-Пецярбург і Капенгаген.
C - Амстэрдам і Бухарэст.
D - Лондан і Глазга.
E - Більбаа і Дублін.
F - Мюнхен і Будапешт.
Жараб'ёўка адборачнага турніру Еўра-2020 пройдзе 2 снежня 2018 года ў ірландскім Дубліне.-0-