16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі апусцілася на 14 пазіцый і займае 91-е месца ў кастрычніцкім рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
За мінулы месяц каманда Ігара Крывушэнка правяла два заключныя матчы кваліфікацыі ЧС-2018, саступіўшы зборным Нідэрландаў (1:3, дома) і Францыі (1:2, у гасцях). Цяпер у актыве беларусаў 391 рэйтынгавы бал. Наступны паядынак беларускія футбалісты правядуць 9 лістапада ў Ерэване супраць зборнай Арменіі, якая цяпер займае 90-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу.
Топ-10 кастрычніцкага рэйтынгу ФІФА:
1. Германія - 1631 ачко,
2. Бразілія - 1619,
3. Партугалія - 1446,
4. Аргенціна - 1445,
5. Бельгія -1333,
6. Польшча - 1323,
7. Францыя - 1226,
8. Іспанія - 1218,
9. Чылі - 1173,
10. Перу - 1160.
З краін былога СССР вышэй за іншых знаходзіцца нацыянальная каманда Украіны, якая займае 30-е месца.
Наступны рэйтынг-ліст ФІФА апублікуе 23 лістапада.-0-