Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 мая 2018, 19:20

Форвард Аляксандр Паўловіч стане капітанам зборнай Беларусі на ЧС па хакеі

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форвард Аляксандр Паўловіч стане капітанам зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі ў Даніі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Хакейная зборная правяла сёння заключную трэніроўку на "Мінск-Арэне" і ўзяла курс на Капенгаген. Як адзначыў галоўны трэнер каманды Дэйв Льюіс, перад стартам на сусветным форуме са значна абноўленым складам, у якім шмат маладых ігракоў, галоўнае захоўваць спакой і канцэнтрацыю.

Заўтра, 3 мая, на пляцоўцы Royal Arena беларускія ігракі правядуць афіцыйную трэніроўку, а першы матч на чэмпіянаце свету згуляюць са Швецыяй 4 мая ў 21.15. Тэлеканал "Беларусь 1" правядзе прамую трансляцыю сустрэчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі