5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны склад беларускіх біятланістак, якія прымуць удзел у спрынтарскай гонцы на 7,5 км на ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Адпаведная інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
Удзельніцамі першай біятлоннай гонкі Алімпіяды стануць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Надзея Пісарава.
Спаборніцтвы адбудуцца 10 лютага і пачнуцца ў 14.15 па мінскім часе. Як адзначыў старшы трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Юрый Альберс, працэс акліматызацыі каманды ў Пхёнчхане праходзіць нармальна.
Зімовая Алімпіяда стартуе 9 лютага і прадоўжыцца да 25 лютага.-0-