6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Алёна Дубіцкая заваявала бронзавую ўзнагароду ў штурханні ядра на першым этапе "Брыльянтавай лігі", які прайшоў у г.Доха, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сваёй лепшай спробе беларуска паказала рэзультат 18 м 90 см. Усяго дзевяць сантыметраў яна ўступіла венгерцы Аніце Мартан, якая штурхнула ядро на 18 м 99 см і паднялася на другі радок п'едэстала гонару.
Пераможцам турніру стала Мішэль Картэр з ЗША - 19 м 32 см. Другая беларуска Юлія Леанцюк, якая таксама прымала ўдзел у спаборніцтвах у г.Доха, заняла чацвёртае месца - 18 м 22 см.
Другі этап прэстыжнага камерцыйнага турніру адбудзецца 13 мая ў Шанхаі. "Брыльянтавая ліга" з'яўляецца адным з самых прэстыжных турніраў і складаецца ў гэтым годзе з 12 этапаў, па выніках якіх запланавана 2 фіналы - у Цюрыху (24 жніўня) і Бруселі (1 верасня).
Галоўным стартам для беларускіх лёгкаатлетаў стане чэмпіянат свету, які з 4 па 13 жніўня прыме Лондан.-0-