Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2017, 17:55

Беларус Яўген Кармільчык стаў бронзавым прызёрам ЧЕ па боксе ў Харкаве

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Яўген Кармільчык стаў бронзавым прызёрам у катэгорыі да 49 кг чэмпіянату Еўропы па боксе, які праходзіць у Харкаве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінале кантынентальнага форуму выхаванец гродзенскай школы бокса сустрэўся з дзеючым чэмпіёнам Еўропы Васілём Ягоравым з Расіі. Першы раўнд Яўген Кармільчык ні ў чым не ўступаў знакамітаму саперніку і правёў некалькі небяспечных удараў. Аднак у другім і трэцім раўндах расіянін быў больш дакладным. У выніку аднагалосным рашэннем суддзяў перамогу атрымаў Васіль Ягораў. На шляху да п'едэстала гонару турніру беларускі атлет быў мацнейшым за армяніна Артура Аванесяна. За выхад у паўфінал Яўген Кармільчык накаўтаваў атлета з Турцыі Мухамета Унлу.

Бронзавая ўзнагарода стала адзінай у зборнай Беларусі па боксе. Наступным важным стартам для каманды стане чэмпіянат свету, які пройдзе з 25 жніўня па 3 верасня ў нямецкім Гамбургу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі