4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" даведаліся сваіх сапернікаў у групавым этапе Кубка ФІБА-Еўропа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе клуба.
Па выніках жараб'ёўкі "драконы" трапілі ў групу F разам з венгерскай "Альбай". Трэцім сапернікам мінчан стане пераможца пары "Пардубіцэ" (Чэхія) - "Шарлеруа" (Бельгія). Дзве мацнейшыя каманды па выніках першага групавога этапу пройдуць у наступны раўнд.
Першы матч "Цмокі" правядуць 18 кастрычніка ў Мінску. У госці да нас прыедзе або чэшскі "Пардубіцэ", або "Шарлеруа" з Бельгіі. Вядома, што 6 снежня "драконы" прымуць "Альбу".
Кубак ФІБА-Еўропа - новы турнір, які прыйшоў на змену "Еўрачэленджа" ў 2015-м. "Цмокі" правялі ў ім два сезоны, абодва разы спыняючыся на другім групавым этапе.-0-