Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 кастрычніка 2017, 10:24

Аляксандра Сасновіч вярнулася ў першую сотню сусветнага тэніснага рэйтынгу

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч зноў увайшла ў топ-100 рэйтынгу WTA, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У абноўленым сусветным рэйтынгу Сасновіч паднялася на 5 пазіцый і займае цяпер 97-е месца, маючы 630 ачкоў. Ушчыльную да першай сотні наблізілася яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка, якая на мінулым тыдні дайшла да паўфіналу турніру ў Ташкенце. Яна знаходзіцца на 101-м радку, набраўшы 614 балаў. Вера Лапко займае 189-е месца, Вікторыя Азаранка на 200-й пазіцыі.

У першай дзясятцы жаночага рэйтынгу адбыліся невялікія перастаноўкі - латвійская тэнісістка Алена Астапенка з 10-га месца паднялася на 8-е, расіянка Святлана Кузняцова апусцілася на 9-ю пазіцыю, славачка Дамініка Цыбулкава знаходзіцца на 10-м месцы.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 6245 ачкоў,

2. Сімона Халеп (Румынія) - 5645,

3. Эліна Світоліна (Украіна) - 5640,

4. Караліна Плишкова (Чэхія) - 5605,

5. Вінус Уільямс (ЗША) - 4652,

6. Каралін Вазняцкі (Данія) - 4640,

7. Ёхана Конта (Вялікабрытанія) - 4435,

8. Алена Астапенка (Латвія) - 4130,

9. Святлана Кузняцова (Расія) - 4415,

10. Дамініка Цыбулкава (Славакія) - 3330.

Першая дзясятка мужчынскага рэйтынгу засталася ранейшай:

1. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9465,

2. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 7505,

3. Эндзі Марэй (Вялікабрытанія) - 6790,

4. Аляксандр Звераў (Германія) - 4310,

5. Марын Чыліч (Харватыя) - 4155,

6. Новак Джокавіч (Сербія) - 4125,

7. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 3925,

8. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) - 3575,

9. Стэн Ваўрынка (Швейцарыя) - 3540,

10. Пабла Карэна Буста (Іспанія) - 2855.

Лепшы з беларусаў - Ягор Герасімаў, які мае 460 ачкоў і знаходзіцца на 125-м месцы. У парным рэйтынгу ветэран беларускага тэніса Максім Мірны займае 56-е месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі