Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2024, 12:17

У Беларусі забаранілі ўвоз чаю і кавы папулярнай расійскай кампаніі

Фота Unsplash
Фота Unsplash
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі забаранілі ўвоз чаю і іншай прадукцыі расійскай кампаніі "Арымі", паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Пастановай галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача ад 1 красавіка 2024 года ўведзена забарона на ўвоз, рэалізацыю, захоўванне, транспарціроўку і выкарыстанне на тэрыторыі Беларусі прадукцыі ТАА "Арымі" з Ленінградскай вобласці Расіі.

З пастановы вынікае, што ва ўзорах чорнага чаю маркі "Прынцэса Кандзі" і "Гіта" была знойдзена цвіль з перавышэннем дапушчальнай нормы. Прадукцыя гэтай фірмы павінна быць выключана з абарачэння.

Акрамя марак "Гіта" і "Прынцэса Кандзі" кампанія вырабляла таксама папулярныя брэнды чаю Greenfield, Tess, "Прынцэса Нуры", а таксама каву Jardin і "Жакей". -0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі