Сцяг Серада, 15 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2017, 12:58

У Беларусі на гэтым тыдні захаваецца халаднаватае надвор'е

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпература паветра на гэтым тыдні застанецца ніжэйшая за кліматычную норму, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"Да выхадных у дзённыя гадзіны стане крыху цяплей, але сярэдняя тэмпература ўсё роўна застанецца ніжэйшая за кліматычную норму. Вялікага цяпла па-ранейшаму ў бліжэйшы час чакаць не даводзіцца", - сказаў сіноптык.

У чацвер, 11 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з поўдня Балтыйскага мора. Уначы пройдуць ападкі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай па поўначы магчымы слабы галалёд. Тэмпература ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень - 5-10 градусаў вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе ноччу будзе плюс 4-5, днём - 11-12 градусаў цяпла.

Далей з ростам атмасфернага ціску воблачнасці і ападкаў стане менш, толькі па паўднёвай частцы краіны будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту. У пятніцу, 12 мая, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па паўднёвым усходзе краіны пройдзе кароткачасовы дождж, магчымы мокры снег. Удзень па Брэсцкай вобласці чакаецца кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, днём - 10-17 градусаў цяпла.

У суботу, 13 мая, пераважна па паўднёвай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе - ад нуля да мінус 3. Днём - 8-15 градусаў цяпла.

У нядзелю, 14 мая, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, па паўднёвым усходзе - да плюс 8. Удзень - 12-18 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 20.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі