Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 лістапада 2015, 18:13

У БДУ плануюць увесці плату за пераздачу экзаменаў

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У БДУ плануюць увесці плату за пераздачу экзаменаў і залікаў, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.

Плата за паўторную здачу экзаменаў і залікаў уведзена ў большасці беларускіх ВНУ. БДУ да апошняга часу заставаўся адным з нямногіх універсітэтаў, дзе гэта практыка не прымянялася. "Новае палажэнне дасць магчымасць дысцыплінаваць студэнтаў і матываваць іх на больш адказнае стаўленне да навучальнага працэсу", - заявілі ў ВНУ.

Адпаведны дакумент знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, таму гаварыць аб тым, калі пачне працаваць новая практыка і колькі будзе каштаваць пераздача, пакуль рана. "У любым выпадку гэта новаўвядзенне не закране пераважную большасць студэнтаў, якія адказна ставяцца да вучобы і не дапускаюць узнікнення акадэмічнай запазычанасці", - падкрэслілі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі