Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі неабходна павялічваць - Рыфаі

Грамадства 31.07.2017 | 10:19
Талеб Рыфаі
Талеб Рыфаі

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі неабходна павялічваць. Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі Талеб Рыфаі ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Талеб Рыфаі адзначыў, што пяцідзённы бязвізавы рэжым пазітыўна паўплываў на турыстычны імідж Беларусі. "Вынікі відаць. Рост колькасці турыстаў уражвае. Значыць, гэта быў правільны крок", - сказаў ён.

У той жа час, на думку генсакратара Сусветнай турысцкай арганізацыі, пяці дзён усё ж такі мала. Важна стварыць спрыяльныя ўмовы, каб турысты заставаліся ў краіне як мага даўжэй і пакідалі тут як мага больш грошай. Талеб Рыфаі ўпэўнены: няхай лепш 1 млн чалавек прыедзе ў краіну на 10 дзён, чым 2 або 3 млн прыедуць на 5 дзён. З пункту гледжання пытанняў навакольнага асяроддзя, эканомікі, соцыуму гэта значна лепш для краіны.

Дзяржсакратар дадаў, што прыемна ўражаны беларускімі пейзажамі, адносінамі паміж людзьмі. "Я скажу - Беларусь проста цудоўная", - рэзюмаваў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.