Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2018, 12:25

Таварыства абароны правоў спажыўцоў турыстычных паслуг створаць у Беларусі

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Таварыства абароны правоў спажыўцоў турыстычных паслуг створаць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў старшыня Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі (РСТ) Піліп Гулы ў час круглага стала "Што і чаму трэба мяняць у сферы турызму" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У партнёрстве з юрыдычнай супольнасцю Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі прыняў рашэнне стварыць таварыства абароны правоў спажыўцоў турыстычных паслуг, куды за кансультацыямі і за абаронай сваіх правоў змогуць звяртацца як турысты, так і турыстычныя агенцтвы", - заявіў Піліп Гулы.

Афіцыйную працэдуру адкрыцця плануецца запусціць у верасні, а пачаць работу ўжо з пачатку 2019 года. Бліжэй да вясны РСТ разлічвае запусціць кол-цэнтр таварыства абароны правоў спажыўцоў турпаслуг.

"У сённяшніх даволі ліберальных умовах, без абавязковай сертыфікацыі турпаслуг, многія турыстычныя менеджары да канца не разумеюць ні сваіх правоў і абавязкаў, ні правоў спажыўца. З іншага боку, і самі грамадзяне далёка не заўсёды ведаюць, што яны могуць патрабаваць ад турфірмы, на што маюць права, куды і як звяртацца для абароны сваіх інтарэсаў. Між тым пры наяўнасці гэтых ведаў у 70 працэнтах выпадкаў канфлікт паміж турыстам і менеджарам турагенцтва можа быць вырашаны хутка", - перакананы Піліп Гулы.

Трэба кансалідавацца і імкнуцца да павышэння дзелавой і прафесійнай этыкі, культуры абслугоўвання грамадзян і культуры спажыўца, дадаў старшыня РСТ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі