Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2024, 12:31

Слабы туман і да +27°С чакаецца 9 красавіка ў Беларусі

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слабы туман і да плюс 27 градусаў чакаецца 9 красавіка ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

9 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна будзе надвор'е без ападкаў, толькі ўначы і раніцай месцамі па поўначы пройдуць невялікія дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў, удзень - 21-27 градусаў цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі