Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2016, 09:02

Штурмавік Су-25 сеў ноччу на трасу ў Чэрвеньскім раёне

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штурмавік Су-25 сеў ноччу на трасу ў Чэрвеньскім раёне, паведамляе БЕЛТА.

Яго палёт стаў адметнасцю трэніроўкі, у час якой на ўчастак дарогі познім вечарам таксама прызямліліся два вучэбна-баявыя самалёты Як-130 і два знішчальнікі МіГ-29. Паводле папярэдняй інфармацыі, пілоты паразілі ўсе мішэні і перахапілі ўсе паветраныя цэлі праціўніка.

Беларускія ваенныя лётчыкі 18 мая ўпершыню адпрацавалі прызямленне самалётаў на трасу ў цёмны час сутак. Гэта трэніроўка стала адным з мерапрыемстваў лётна-тактычнага вучэння з 61-й знішчальнай авіябазай, якое праводзіцца 17-19 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі