Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2016, 11:51

Шквалісты вецер і ападкі прагназуюцца ў Беларусі 26 кастрычніка

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за шквалістага ветру захаваецца ў Беларусі 26 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай па ўсходзе пройдуць моцныя ападкі, магчымы слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы будуць да 14 м/с, ноччу і раніцай па ўсходзе парывы да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 6, днём у заходніх раёнах чакаецца 7-9 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі