Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2016, 15:24

Рух грамадскага транспарту ў Мінску ў раёне вул. К.Цэткін зменіцца 9-10 красавіка

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў сувязі з будаўніцтвам 3-й лініі метрапалітэна і закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. К.Цэткін на ўчастку ад вул. Кальварыйскай да пл. Ф.Багушэвіча 9-10 красавіка ўносяцца змяненні ў работу гарадскіх пасажырскіх маршрутаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс".

Рух тралейбусаў маршрутаў нумар 7, 44 арганізуецца да канцавога пункта "Гарадскі Вал" па вул. Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал у абодвух напрамках.

Работа тралейбуснага маршруту нумар 4 адмяняецца.

Арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту нумар 904 "ДС "Адоеўскага" - Бабруйская" з рухам па вул. Адоеўскага, пр. Пушкіна, вул. Прытыцкага, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Нямізе, К.Цэткін, Бабруйскай у прамым напрамку, па вул. Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, пр. Пушкіна, вул. Адоеўскага - у зваротным.

Рух аўтобусаў маршрутаў нумар 46, 78 арганізуецца ад вул. Кальварыйскай з рухам па вул. Раманаўская Слабада, Нямізе, К.Цэткін, Бабруйскай з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку ў прамым напрамку, па вул. Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў "Пл. Незалежнасці", "Раманаўская Слабада", "Ст.м. "Фрунзенская" - у зваротным.

Аўтобусы маршруту нумар 151Э ў напрамку Ждановіч паедуць па вул. Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Ціміразева і далей па маршруце, у зваротным напрамку - па вул. Ціміразева, Раманаўская Слабада, Нямізе, К.Цэткін, Бабруйскай і далей па маршруце без выканання прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку ў абодвух напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі