Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2016, 09:00

Пяты Усебеларускі народны сход прадоўжыць сёння работу

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяты Усебеларускі народны сход у Палацы Рэспублікі ў Мінску прадоўжыць сёння сваю работу, паведамляе БЕЛТА.

У цэнтры ўвагі дэлегатаў, як і напярэдадні, будуць асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Галоўная мэта на бягучую пяцігодку - павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця. Для дасягнення пастаўленых мэт развіццё краіны будзе грунтавацца на такіх прыярытэтах, як інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 2,5 тыс. чалавек. На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, ваеннаслужачыя, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, пенсіянеры. Дэлегатамі форуму сталі таксама кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты мясцовых Саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў.

На Усебеларускі народны сход запрошаны каля 150 гасцей, у тым ліку амаль 100 - з-за мяжы.

У час Усебеларускага народнага сходу 22 чэрвеня выступіў з дакладам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у рабоце пятага Усебеларускага народнага сходу і 23 чэрвеня. Прэзідэнт выступіць з заключным словам на закрыцці ўсенароднага форуму. Выступленне будзе трансліравацца ў прамым эфіры з 12.00 да 13.00 па беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлеверсія даклада кіраўніка дзяржавы, а таксама іншых найбольш яркіх выступленняў і момантаў пятага Усебеларускага народнага сходу будуць паказаны ў вячэрнім эфіры па беларускім тэлебачанні 22 і 23 чэрвеня ў 21.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі