Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2016, 13:59

Палата прадстаўнікоў прыняла папраўкі ў закон аб маладзёжнай палітыцы

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў закон "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З'явіўся новы артыкул, які датычыцца маладзёжнай кадравай палітыкі. Мы лічым, што гэта на сённяшні дзень вельмі важнае і актуальнае пытанне, якім трэба займацца на ўзроўні дзяржавы, - растлумачыў журналістам міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў пасля свайго даклада. - Гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў, звязаных з падтрымкай і навучаннем моладзі".

Кіраўнік ведамства зрабіў акцэнт на тым, што гэта робіцца для прыцягнення ў топ-менеджмент адукаваных, ініцыятыўных і падрыхтаваных маладых людзей.

Таксама папраўкі пашыраюць функцыі Мінадукацыі. "Ужо дакладна вызначана, што галоўным дзяржорганам, які займаецца маладзёжнай палітыкай, у нас з'яўляецца Міністэрства адукацыі, што павінна працаваць у цесным узаемадзеянні з іншымі дзяржорганамі", - дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі