Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2018, 19:11

Мясніковіч: для больш эфектыўнага выкарыстання вод Беларусі неабходны цэнтр воднай гаспадаркі

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне ў Беларусі рэспубліканскага цэнтра воднай гаспадаркі садзейнічала б больш эфектыўнаму вырашэнню пытанняў выкарыстання і аховы вод. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Стварэнне цэнтра садзейнічала б правядзенню адзінай палітыкі па забеспячэнні якасці вады і належнага стану збудаванняў, сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення. Гэта дапамагло б выбудаваць сістэмную, комплексную работу па вывучэнні балансаў водных рэсурсаў, эфектыўнага выкарыстання водных запасаў, прадухіленні забруджвання вод, лічыць Міхаіл Мясніковіч. "Водныя рэсурсы - галоўнае багацце нашай краіны, і мы павінны беражліва да яго ставіцца, - сказаў ён. Акрамя таго, увагі патрабуе работа па ўзаемадзеянні па гэтых напрамках з сумежнымі дзяржавамі".

На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца больш за 20 тыс. рэк агульнай працягласцю амаль 90 тыс. км. У краіне налічваецца каля 11 тыс. азёр. Натуральныя рэсурсы прэсных падземных вод ацэньваюцца ў памеры 15,9 куб. км у год. На кожнага жыхара краіны (улічваючы ўсю прэсную ваду) прыходзіцца 20 куб. м прэснай вады ў суткі. Спажыванне пітной вады на аднаго жыхара ў цэлым па Беларусі складае 184 л у суткі. Усяго ў краіне выяўлена каля 280 радовішчаў і ўчасткаў прэсных вод, выкарыстоўваецца каля дзвюх трацей з іх.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі