Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2018, 10:49

Мінпрацы прадставіла праграму для збору даных аб занятых у эканоміцы

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на сваім сайце прадставіла праграму падрыхтоўкі і накіравання электронных дакументаў, якая будзе задзейнічана для збору даных аб занятых у эканоміцы, паведамляе БЕЛТА.

Праграма будзе выкарыстоўвацца дзяржорганамі і арганізацыямі для фарміравання базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. База даных павінна быць гатова да 1 снежня 2018 года.

Кансультацыю па пытаннях эксплуатацыі праграмы падрыхтоўкі і накіравання электронных дакументаў можна атрымаць у Цэнтры інфармацыйных тэхналогій Мінпрацы.

Як паведамлялася раней, электронная паслуга перадачы даных аб не занятых у эканоміцы грамадзянах будзе даступна на Адзіным партале электронных паслуг з 1 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі