Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2017, 18:49

Мінадукацыі вызначыла, колькі часу патрэбна школьнікам на дамашняе заданне

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі вызначыла, колькі часу павінны траціць школьнікі на выкананне дамашняга задання. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з санітарнымі нормамі і правіламі, дамашняе заданне вучнямі 2-х класаў павінна выконвацца не больш як 1,2 гадзіны, 3-4-х класаў - 1,5 гадзіны. У 5-6-х класах дамашняя работа павінна займаць не больш за 2 гадзіны, у 7-8-х - не больш за 2,5 гадзіны, у 9-11-х класах - не больш за 3 гадзіны. Першакласнікі вучацца без заданняў дадому.

Без дамашняга задання павінны праводзіць канікулы абсалютна ўсе школьнікі. Таксама нікому не павінна задавацца дамашняе заданне па вучэбным прадмеце "Асновы бяспекі жыццядзейнасці".

У якасці дамашняга задання можа разглядацца толькі матэрыял, пройдзены на занятках у класе. Заданні павышанай складанасці могуць прапаноўвацца для самастойнага выканання толькі па жаданні школьнікаў.

Тыповым заданнем па матэматыцы дадому для вучня 2-га класа можа стаць задача або два слупкі прыкладаў. Па рускай (беларускай) мове заданне можа складацца з 15-17 слоў, пры гэтым практыкаванне не можа змяшчаць больш як адно дадатковае граматычнае заданне. Па літаратурным чытанні і прадмеце "Чалавек і свет" другакласнікі павінны прачытаць не больш за 1-1,5 старонкі тэксту. Затое вучань 4-га класа па матэматыцы цалкам можа падрыхтаваць рашэнне задачы і двух выразаў (або двух задач, або задачы і чатырох прыкладаў). Па рускай (беларускай) мове ён можа выканаць практыкаванне з 35-37 слоў, а да літаратурнага чытання падрыхтаваць матэрыял, які ахоплівае не больш як 3-3,5 старонкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі