Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2024, 13:00

Мінадукацыі ўстанавіла ўмовы паступлення расіян па АДЭ ў беларускія ВНУ

Фота з архіва
Фота з архіва
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены пералік спецыяльнасцей, профільных іспытаў у форме адзінага дзяржаўнага экзамену, здадзенага ў Расіі, і колькасць месцаў вочнай (дзённай) формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, на якія могуць быць залічаны расійскія абітурыенты. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 11 сакавіка 2024 года нумар 27, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Так, напрыклад, на спецыяльнасць "дашкольная адукацыя" ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце для расіян, якія паступаюць па АДЭ, выдзелена два бюджэтныя месцы на дзённай форме навучання, у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка такіх месцаў пяць, столькі ж месцаў прадугледжана і ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Ефрасінні Полацкай, а таксама ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна, яшчэ тры месцы выдзелена ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова. Пры гэтым першым прадметам профільных іспытаў у форме адзінага дзяржаўнага экзамену, здадзенага ў Расіі, з'яўляецца біялогія, другім - гісторыя.

Усяго ў пераліку 125 спецыяльнасцей. Сярод іх - "ветэрынарная медыцына", "міжнародная лагістыка", "тэхнічнае забеспячэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі", "будаўніцтва транспартных камунікацый", "беспілотныя авіяцыйныя комплексы " і многае іншае.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі