Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 студзеня 2017, 16:36

"Камароўка" 1 лютага прапануе пакупнікам тавары з 20-працэнтнай скідкай

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскі Камароўскі рынак" 1 лютага аб'яўляе скідкі 20 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Ніжэйшымі на 20 працэнтаў будуць цэны на агародніну і фрукты, мясныя паўфабрыкаты, спецыі, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, сухафрукты, арэхі, бакалейныя і касметычныя тавары, свежамарожаную рыбу, саленні. Таннейшымі на 20 працэнтаў таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы.

Скідка прадугледжана і на абедзеннае меню ў сталовай, кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці, разліўную каву.

На прадпрыемстве звярнулі ўвагу, што пры нізкіх тэмпературах гандаль плодаагародніннай прадукцыяй ажыццяўляецца толькі на гандлёвых месцах у адміністрацыйна-гаспадарчым корпусе і ў гандлёвых радах крытай часткі рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі