Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2016, 10:27

Інтэрв'ю Шудзейкі брытанскай "Гардыян" аказалася фэйкам

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэрв'ю генеральнага сакратара Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалая Шудзейкі брытанскаму выданню "Гардыян" аказалася няпраўдай. Аб гэтым было заяўлена ў эфіры навін тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Не абышоўся высакародны ўчынак (вынас расійскага сцяга на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды. - Заўвага БЕЛТА) і без спекуляцый, правакацый. Адна з інтэрнэт-крыніц паведаміла аб тым, што кіраўнік беларускай місіі на Паралімпійскіх гульнях Мікалай Шудзейка даў інтэрв'ю брытанскай "Гардыян", як быццам у размове асудзіў дзеянні Андрэя Фомачкіна і заявіў, што каманда расстроена і абурана тым, што яе спрабуюць выкарыстоўваць у палітычных мэтах", - адзначылі ў тэлеэфіры.

"Нам удалося перагаварыць з Мікалаем Шудзейкам па тэлефоне. У размове ён цалкам абвергнуў гэту інфармацыю і інтэрв'ю газеце "Гардыян" назваў няпраўдай", - заявіла вядучая выпуску навін.

"Я ні з кім ні на якія інтэрв'ю не выходзіў. Са мной ніхто не дамаўляўся, я нікому абсалютна нічога не даваў, - сказаў Мікалай Шудзейка ў тэлефоннай размове. - Пазіцыя нашых спартсменаў і дэлегацыі - мы былі супраць рашэння адстараніць расійскіх спартсменаў ад удзелу ў Паралімпійскіх гульнях".

"Я павінен займацца камандай, забяспечыць яе нармальнае знаходжанне і выступленне тут, дэманстрацыю лепшых магчымасцей і рэзультатаў. Гэта мая пазіцыя, мае функцыі і абавязкі", - дадаў ён.

У эфіры тэлеканала паведамілі таксама, што пазбаўлены акрэдытацыі Андрэй Фомачкін вярнуўся ў Мінск з Бразіліі вечарам 10 верасня. "Уся паралімпійская сям'я - гэта супольнасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія аддаюць сябе на карысць сваіх краін для дасягнення найвышэйшых рэзультатаў. А самае галоўнае, пераадольваючы сябе, яны паказваюць іншым прыклад, як трэба быць актыўнымі ў жыцці. Таму рашэнне наша падтрымлівалі і там у вёсцы (паралімпійскай у Рыа-дэ-Жанэйра. - Заўвага БЕЛТА), цікавіліся", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі