Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2017, 12:44

Галалёдзіца і да 16 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 2 лютага

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галалёдзіца і да 16 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 2 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём пераважна па паўднёва-заходняй палавіне пройдзе снег, мокры снег, будзе слабы галалёд. Па захадзе Брэсцкай вобласці магчымы дождж. Ноччу і раніцай у заходніх і цэнтральных раёнах слабы туман. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 4-10 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях 11-16 марозу. Днём чакаецца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі