Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2016, 13:17

Больш за ўсё 100-бальнікаў было на ЦТ па рускай мове і грамадазнаўстве

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за ўсё 100-бальнікаў у гэтым годзе было на ЦТ па рускай мове і грамадазнаўстве, паведаміў на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках ЦТ у 330 выпадках атрыманы рэзультаты 100 балаў. У 2015 годзе такіх было 277. Больш за ўсё 100-бальнікаў па рускай мове (86) і грамадазнаўстве (62). Па беларускай мове максімальны рэзультат адзначаны ў 50 выпадках, фізіцы - 34, замежных мовах - 33, матэматыцы - 25, біялогіі - 25, гісторыі Беларусі -14, хіміі - 1.

Пятнаццаць абітурыентаў атрымалі 100 балаў па двух вучэбных прадметах. У 2015 годзе такіх было 11. Тры абітурыенты паказалі максімальны рэзультат па трох вучэбных прадметах (у 2015 годзе такія адсутнічалі).

Максімальна магчымы рэзультат у бягучым годзе маюць 276 выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі гэтага года (у тым ліку 135 выпускнікоў гімназій, 39 - ліцэяў, 102 - сярэдніх школ), 3 абітурыенты, якія скончылі ў 2016 годзе ўстановы адукацыі за межамі краіны, а таксама 30 выпускнікоў мінулых гадоў.

У цэлым рэзультаты ЦТ паказалі дастаткова высокі ўзровень падрыхтоўкі абітурыентаў, канстатаваў Вадзім Богуш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі