Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2015, 15:54

Беларускаму радыё спаўняецца 90 гадоў

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае радыё 15 лістапада адзначыць 90-гадовы юбілей, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

"Цяпер ужо такія прывычныя словы "Гаворыць Мінск" упершыню прагучалі ў 1925 годзе. Сёння ж Беларускае радыё - буйны і важны медыярэсурс краіны, што ўключае каналы, аснашчаныя па апошнім слове тэхнікі, якія слухаюць ва ўсім свеце. Быць заўсёды цікавым для сваіх слухачоў, разам абмяркоўваць актуальныя і злабадзённыя пытанні - усё гэта адлюстравана ў дэвізе Беларускага радыё "Будзем разам!", першая перадача якога выйшла ў эфір на радыёстанцыі РВ-10 імя Саўнаркама БССР. Цяпер радыё - гэта пяць дзяржаўных каналаў: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, радыё "Беларусь", канал "Культура", радыё "Сталіца" і радыёстанцыя "Радыус FM", - расказалі ў прэс-службе.

Візітная картка Беларускага радыё - Першы нацыянальны канал - буйнейшы радыёканал Беларусі, у аснове вяшчальных прыярытэтаў якога аператыўнасць, масавасць і даступнасць. На канале выходзіць больш як 60 праграм рознай жанравай і тэматычнай накіраванасці, пастаянна праводзяцца прамыя радыётрансляцыі важных падзей у жыцці краіны.

З 2005 года ўсе каналы і радыёстанцыі Беларускага радыё трансліруюцца ў рэжыме рэальнага часу ў сетцы інтэрнэт.

"Беларускае радыё прайшло вялікі шлях, асвятляючы ўсе важныя вехі гісторыі нашай краіны. За дзевяць дзесяцігоддзяў высокапрафесійным калектывам праведзена вялікая работа, набыты бясцэнны творчы вопыт. Сёння прыемна адзначыць, што Беларускае радыё з'яўляецца прыкладам прафесійнай радыёжурналістыкі і верным сябрам для многіх пакаленняў удзячных слухачоў у нашай краіне і за мяжой", - падкрэслілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі