Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2016, 17:01

Аранжавы ўзровень небяспекі ўводзіцца ў Беларусі з-за ўзмацнення ветру

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі ўводзіцца сёння ў Беларусі з-за ўзмацнення ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

З 15.30 да 21.00 сёння на большай частцы тэрыторыі Беларусі і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У пятніцу, 1 красавіка, будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Ноччу месцамі магчымы невялікія дажджы. Днём па паўночным захадзе чакаюцца ападкі з мокрым снегам, месцамі па паўднёвым усходзе - моцныя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах будзе слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, 4-9 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў. Днём чакаецца 4-9 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - да 12 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі