Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 мая 2017, 17:14

Ананіч прапануе ўдзельнікам інфармпрасторы аб'яднаць намаганні дзеля бяспекі ў інтэрнэце

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр інфармацыі Лілія Ананіч лічыць, што ўдзельнікам інфармацыйнай прасторы неабходна аб'яднаць намаганні для забеспячэння бяспекі ў інтэрнэце. Такое меркаванне яна выказала сёння на канферэнцыі "Сродкі масавай інфармацыі ў зменлівым свеце: прафесіяналізм і адказнасць", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лілія Ананіч выступае за ўкараненне механізмаў самарэгулявання ў інфармацыйнай прасторы. Яна падкрэсліла, што ўсе хацелі б, каб інтэрнэт быў бяспечным для дзяцей і грамадства ў цэлым. "У гэтым кантэксце ўсе ўдзельнікі інфармацыйнай прасторы павінны аб'ядноўваць свае намаганні. Напрыклад, у фармаце грамадска-дзяржаўнага партнёрства", - лічыць міністр.

Нараўне з творчымі саюзамі, рэдакцыямі СМІ ўдзельнічаць у такіх праектах маглі б правайдары, уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў, пераканана Лілія Ананіч.

Канферэнцыя праходзіць сёння ў Мінску на палях ХХІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі