Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 чэрвеня 2016, 09:01

Стыпендыі і грашовыя прэміі па рашэнні спецфонду Прэзідэнта Беларусі назначаны 495 навучэнцам і студэнтам

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў аб заахвочванні 495 чалавек. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Распараджэннем назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у памеры Br894 тыс. штомесяц 184 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі.

Заахвочвальныя стыпендыі фонду (Br840 тыс. у месяц) на адзін каляндарны год з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду назначаны двум пераможцам міжнароднай канферэнцыі юных вучоных па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, экалогіі і Еўрапейскай матэматычнай алімпіяды для дзяўчат.

Прысуджаны таксама грашовыя прэміі ў памеры ад Br8,4 млн да Br11,55 млн з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду дзесяці пераможцам міжнароднай алімпіяды праектаў маладых вучоных і вынаходнікаў, міжнароднай канферэнцыі юных вучоных па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, экалогіі і Еўрапейскай матэматычнай алімпіяды для дзяўчат.

Грашовымі прэміямі заахвочаны 299 пераможцаў шэрага рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў па розных прадметах.

Распараджэнне Прэзідэнта Беларусі накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі