Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 жніўня 2016, 13:40

Сітуацыя ў эканоміцы Беларусі абмеркавана на сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада і Нацбанка

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў эканоміцы Беларусі абмеркавана на сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада і Нацбанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы перыяд 2016 года, сітуацыі на валютным рынку.

Абмяркоўвалася таксама супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі па канкрэтных пытаннях. У іх ліку праект па рэканструкцыі аўтадарогі Мінск - Гродна, які рэалізуецца сумесна з Сусветным банкам. "Трэба ўсё рабіць, каб гэта супрацоўніцтва не спынялася. Для нас гэта вельмі выгаднае супрацоўніцтва, асабліва ў гэты перыяд", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі