Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 мая 2017, 13:17

Планы па далейшай аптымізацыі ў дзяржапараце абмеркаваны на сустрэчы Лукашэнкі з Качанавай

22 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Планы па далейшай аптымізацыі ў дзяржапараце абмеркаваны на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да аптымізацыі ніякага павышэння зарплаты ні на ёту быць не павінна і не будзе. Мы аб гэтым дамовіліся", - папярэдзіў Прэзідэнт.

Наталля Качанава адзначыла, што Адміністрацыя Прэзідэнта працуе ўжо ў новым фармаце і новым складам. Гэтыя мерапрыемствы праведзены ва ўстаноўленыя тэрміны.

Цяпер урадам прыняты ўсе нарматыўныя прававыя акты, неабходныя для прадаўжэння гэтай работы ў іншых дзяржаўных структурах. "Прыняты пастановы, зацверджаны графік, у адпаведнасці з якім будзе праводзіцца аптымізацыя. І да 1 снежня мы вам поўнасцю даложым аб ходзе выканання аптымізацыі ў 2017 годзе", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі