Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Час стаць прыкметней
20 кастрычніка 2017 Стужка навiн
Усе навіны

Павышэнне транзітнай прывабнасці Беларусі дадаткова прынесла ў бюджэт у 2017 годзе $250 млн

Прэзідэнт 22.09.2017 | 13:59
Аляксандр Лукашэнка і Юрый Сянько
Аляксандр Лукашэнка і Юрый Сянько

22 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Павышэнне транзітнай прывабнасці Беларусі і стварэнне камфортных умоў для бізнесу ў 2017 годзе ўжо далі магчымасць павялічыць адлічэнні ў бюджэт амаль на $250 млн у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку заявіў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з пытанняў, што абмяркоўваліся ў час рабочай сустрэчы, было фарміраванне даходнай часткі рэспубліканскага бюджэту па тых напрамках, якія ўваходзяць у зону адказнасці мытных органаў. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся статыстыкай па перамяшчэнні тавараў, транспартных сродкаў і людзей праз граніцу. "Мне зноў жа дакладваюць неверагодныя лічбы. Амаль на трэць павялічылася колькасць перамяшчаемых грузаў і людзей. Але што гэта нам дае?" - пацікавіўся беларускі лідар.

Паводле слоў Юрыя Сянько, ДМК выконвае прагнозныя паказчыкі па зборы плацяжоў у бюджэт на 100 працэнтаў. Ён удакладніў, што размова ідзе менавіта аб прагнозе, зыходзячы з даных аб рабоце эканомікі, бізнесу і разумення, на якія лічбы па выніку года магчыма выйсці. "Калі параўнаць з аналагічным перыядам мінулага года, то сума плацяжоў, якія паступілі ў бюджэт, на $249 млн большая, - сказаў ён. - Гэта стала магчымым за кошт у тым ліку якаснага складніка работы, павелічэння экспартных і імпартных аперацый, транзіту па тэрыторыі нашай краіны".

Кіраўнік ведамства прывёў даныя, у адпаведнасці з якімі на 24 працэнты ўзрос транзіт тавараў па тэрыторыі Беларусі, на 17 працэнтаў павялічылася перамяшчэнне грузавога транспарту, на 18 працэнтаў - фізічных асоб, на 13 працэнтаў - аўтобусаў і на 12 працэнтаў - чыгуначнага транспарту.

"Усё гэта стала магчымым дзякуючы таму, што транзітная прывабнасць Беларусі стала лепшай, работа бізнесу больш камфортнай. І сумарна ўсе гэтыя аспекты далі магчымасць у тым ліку павялічыць сабраныя плацяжы, паколькі вялікія аб'ёмы тавараў апрацоўваліся на тэрыторыі нашай краіны", - падкрэсліў Юрый Сянько.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.