Сцяг Субота, 21 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 снежня 2017, 11:21

Новая рэдакцыя дэкрэта нумар 3 павінна быць прыземленай і збалансаванай - Лукашэнка

21 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Новая рэдакцыя дэкрэта нумар 3 павінна быць прыземленай і збалансаванай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб праектах прававых актаў, накіраваных на развіццё рэальнага сектара эканомікі, навуковай дзейнасці і забеспячэнне занятасці насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асабліва грунтоўна трэба абмеркаваць прапановы ўрада па забеспячэнні занятасці насельніцтва. Я абяцаў, што да канца гэтага года мы распрацуем і прымем дэкрэт Прэзідэнта, які будзе развіваць вядомы дэкрэт нумар 3. Мы з вамі тады дамовіліся, каб нас не крытыкавалі і не называлі рэтраградамі, мы павінны дапрацаваць гэты праект з улікам тых недахопаў і, магчыма, памылак, якія былі дапушчаны пры распрацоўцы дэкрэта нумар 3, зрабіць яго прыземленым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты дакумент павінен быць збалансаваным. "З аднаго боку - даць людзям магчымасць працаўладкавацца, з іншага - прымусіць працаваць тых, хто сёння можа, але не хоча, - растлумачыў Прэзідэнт. - Другое канцэптуальнае патрабаванне: не мы адсюль, з цэнтра, павінны адшукваць гэтых непрацуючых людзей і прымяняць да іх меры. Яны жывуць у канкрэтных гарадах, канкрэтных вёсках, і там ёсць органы ўлады, якія разбяруцца, можа чалавек працаваць, не можа, трапіў ён у цяжкую сітуацыю ці не трапіў".

Аляксандр Лукашэнка перакананы: калі чалавек трапіў у цяжкую сітуацыю, яго трэба падтрымаць, а калі ён сапраўды дармаед, значыць, яго трэба прымусіць працаваць. "І гэтым будуць займацца мясцовыя органы ўлады. Мы ім павінны стварыць прававы калідор, як юрысты кажуць, прававое поле", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пацікавіўся ў распрацоўшчыкаў дакумента і членаў урада, ці рэалізаваны ў новай рэдакцыі дэкрэта гэтыя канцэптуальныя патрабаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі