Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2017, 12:27

Магчымасць стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі вывучаюць у Беларусі

24 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Магчымасць стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі вывучаюць у Беларусі. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не першы раз з гэтым сутыкаюся. Сістэма павінна быць. Але мне важна, якая гэта будзе сістэма, каму яна будзе падпарадкоўвацца, хто за яе будзе несці адказнасць і што ў нас зроблена на сённяшні дзень. І якая цана пытання, каб дапрацаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што такую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі неабходна ствараць толькі ў выпадку неабходнасці. "Яе трэба ствараць тады і яе элементы неабходна ствараць тады, калі наспела неабходнасць. Не на вялікую будучыню, а на цяпер. У адваротным выпадку мы можам стварыць гэту структуру, а яна не будзе запатрабавана. А заўтра прыйдзе час, створаная сістэма ўстарэе - і нам яна тым больш будзе не патрэбна, страцім грошы. Гэта значыць трэба своечасова ствараць тое, што трэба сёння для жыцця", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі